Куды “хаваецца” вада: Беларусь перажывае трэці перыяд падзення грунтовых вод

Беларусь губляе водныя рэсурсы. Праблема становіцца відавочнай не толькі на паверхні, знікаюць грунтовыя воды. На сустрэчы экалагічных НДА – V Форуме – эксперты шукалі спосабы заявіць пра праблему.

01.08.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская

Падавалася б наша краіна атрымоўваем дастатковую колькасць ападкаў для падтрымання воднага балансу. Аднак па словах Ігара Куталоўскага, ландшафтнага архітэктара, праз спецыфіку сваёй дзейнасці яму даводзіцца назіраць як шмат вады сыходзіць з глебы. Маўляў, на глыбіні некалькіх метраў зямля можа быць сухой, быццам бы вільгаць некуды “правалілася”.

Яшчэ адзін доказ – сыход вады з калодзежаў. Упершыню гэта здарылася пры правядзенні меліярацыйных работ. Затым у пачатку 1990-х напрыцягу некалькіх год былі моцныя засухі – гэта другое падзенне ўзроўню вады. Трэцяе – мы перажываем зараз. І не тое, каб вада спала, а пасля вярнулася да свайго ўзроўню. Не, яе проста не становіцца”, – кажа ён.

Словы Ігара падцвярджае і Наталля Парэчына з Цэнтра экалагічных рашэнняў. Не аднойчы ёй даводзілася атрымоўваць падцверджанні, як сыходзіць вада ў каладзежах глыбінёй да 10 метраў.

Калі ў нас была экспедыцыя па Віліі, мясцовыя жыхары расказвалі нам, што змянілася на рацэ на іх памяці. І 80-цігадовая бабулечка распавядала як рака, якая зараз у шырыню ля 5-6 метраў, раней разлівалася на 500 метраў, і разлівы трымаліся па два тыдні. Гэта кажа, што паўнаводнасць рэк значна падае”, – заяўляе Наталля.

Пры ўсім ёсць факты, як некаторыя рэкі скарачаюцца на некалькі сотняў метраў, а то і кіламетраў. Як сцвярджае Наталля Парэчына, гэта прызнак падзення грунтовых вод, якое прыводзіць да перасыхання крынічак.

У прыклад Уладзімір Зуеў з арганізацыі “Неруш” прыводзіць досвед, як пры маніторынгу вадаёмаў у Баранавіцкім раёне высвятлілася, што калі ў 1990-х гадах у раёне налічвалася сто вадаёмаў, то сёння атрымалася знайсці толькі 74.

Перад намі стаіць задача паведаміць грамадству пра праблему раней, чым яна стане зусім крытычнай”, – зазначае Наталля Парэчына.

Пры гэтым вучоныя ўжо даволі даўно заклапочаны праблемай. І як зазначыў Уладзімір Зуеў, у дастатковай колькасці навуковыя даследаванні можна знайсці нават у інтэрнэце. Аднак, на жаль, у нашай краіне няма ўзаемадзеяння паміж навуовымі даследваннямі, аховай наваколля, і органамі, якія адказваюць за прыняццё рашэнняў.

У нас дастаткова тэарэтычных ведаў, каб скласці аналітычную запіску пра наступствы меліярацыі, неабходнасць аднаўлення балот, прывесці трывожныя факты, што адбываецца зараз з воднымі рэсурсамі. І перадаць яе ў адпаведныя органы, патрабуючы больш грунтоўных даследаванняў праблемы, а затым і яе вырашэння”, – разважае Ігар Куталоўскі.

Да супрацы, упэўнена Наталля Парэчына, абавязкова трэба падключаць экспертаў-гідролагаў, якія могуць дапамагчы падрыхтаваць абгрунтаваны дакумент, пракансультаваць і г.д.

Акрамя ўсяго, неабходна падключаць мясцовае насельніцтва, якое з'яўляецца жывымі сведкамі змяненняў, сабраўшы з іх жыццёвыя гісторыі, на аснове якіх можна пісаць публікацыі і матэрыялы.

Таксама, лічаць эксперты, “міні-кампаніі варта прадумаць шэраг “пасіўных крокаў, да якіх могуць падключыцца нават школьнікі.

У прыклад Наталля Парэчына праводзіць “флэшмоб з масавай рассылкай паштовак супраць высечак у Белавежскай пушчы. Такім чынам занепакоенасць праблемай можна будзе апублічыць і актуалізаваць на ўсіх узроўнях.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 01.08.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.