Новы мурал у цэнтры Гомеля: якія 20 птушак на ім намаляваныя?

АПБ падарыла Гомелю інтэрактыўны мурал “Знайдзі 20 птушак!”. Яго намалявалі на сцяне школы ў цэнтры горада, каб папулярызаваць сярод гараджан бёрдвочынг — назіранне за птушкамі.

02.11.2018 Экалогія горада Крыніца: ptushki.org Фота: ptushki.org

Птушыны мурал месціцца на сцяне сярэдняй школы № 27 на алеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Сюжэт малюнка прымушае спыніцца і знайсці ўсіх птушак: хтосьці ляціць у небе, хтосьці прысеў на галінку, а хтосьці — на руку дзяўчыны-бёрдвочаркі. А яшчэ цікавей шукаць птушак у дзікай прыродзе — нібыта кажа выява.

Бёрдвочынг – карыснае для здароўя хобі. Прагулкі на свежым паветры трэніруюць сэрца і мышцы, пошукі птушак у кронах дрэваў ці ў небе служаць гімнастыкай для зроку, а вызначэнне відаў птушак развівае разумовыя здольнасці.

Эскіз мурала падрыхтаваў мастак Алесь Благій, а намаляваў птушыную кампазіцыю на сцяне школы мастак з Пінска Яўген Сасюра. Вучні школы з цікаўнасцю назіралі за яго працай і спрабавалі вызначыць птушак.

Граффити в Гомеле

Якія птушкі намаляваныя: свіргульвушатая савасойкашчыгелкаўкасарокапапаўзеньваласяніца-белашыйкавялікі дзяцелжоўтагаловы каралёккральказвычайная стрынаткашпаксіняя сініцачубатая сініцагільавяльгадрозд-спявунмалінаўкачыж.

Мурал – частка ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ рэалізуе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 02.11.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.