----- Account: greenbelarus.info -----

Арганізацыйны камітэт акцыі «Зробім!» шукае каардынатараў уборак у гарадах

Нягледзячы на тое, што глабальная беларуская ўборка прайшла напачатку красавіка, арганізацыйны камітэт «Зробім!» заклікае актывістаў і далей прыбірацца ў месцах несанкцыянаваных звалак. Акрамя гэтага, аб'яўлены пошук смелых і апантанных людзей для каардынацыі правядзення ўборак у сваіх гарадах.

03.05.2016 Грамадства Аўтар: Гомельскі Зялёны партал Фота: homel.greenbelarus.info

Акцыя «Зробім!» – гэта беларуская частка міжнароднага руху «Let's do it!», мэтай якой з'яўляецца цалкам пазбавіцца ад такой з'явы як несанкцыянаваныя звалкі ў лясах і месцах масавага адпачынку людзей. Сваю гісторыю рух вядзе з Эстоніі, калі ў 2008 годзе ў адзін дзень на ўборкі выйшла 50 тысяч чалавек, якія літаральна за пару гадзін ачысцілі краіну ад смецця, сабраўшы пры гэтым 10 тысяч тон смецця.

У Беларусі «Зробім!» з 2012 года мае свой арганізацыйны камітэт, які складаецца з шэрагу грамадскіх арганізацый. Ён дапамагае ўсім жадаючым правесці ўборку ў сваім горадзе ці мастэчку: ад збору і распаўсюджання інфармацыі пра валанцёрскую ініцыятыву да забеспячэння мяшкамі і пальчаткамі. Аднак, камітэт не ў сілах ахапіць кожную кропку ў рэспубліцы і аказаць неабходную падтрымку без належнай каардынацыі. Асабліва з улікам таго, што ў 2018 годзе глабальна рух «Let's do it!» мае на мэце прыцягнуць да ўборак 5% насельніцтва планеты і адпаведна 5% беларусаў. У нашых рэаліях гэта лічба павінна скласці 474 935 чалавек.

Как гомельчане ходят на пикники или что нашли волонтёры общественной организации «АСДЕМО» в ходе акции «Зробім!»

Менавіта з гэтых прычын сёння акцыі «Зробім!» неабходны людзі, якія б маглі акумуляваць інфармацыю аб колькасці плануемых уборак, напярэдадні клапаціцца пра забеспячэнне ўдзельнікаў усім неабходным інвентаром, весці камунікацыю з мясцовымі органамі ўлады і падбіваць канчатковую статыстыку па сканчэнні акцыі.

Такім чынам у абавязкі каардынатараў уваходзяць:

  • камунікацыя з арганізатарамі іі ўдзельнікамі ўборак непасрэдна перад правядзеннем акцыі, на яе працягу і пасля;
  • аказанне падтрымкі арганізатарам па правядзенні акцыі, напрыклад, своечасова падаць звесткі ў арганізацыйны камітэт, па неабходнасці забяспечыць тую ці іншую кропку мяшкамі для смецця і пальчаткамі;
  • камунікацыя з мясцовымі органамі ўлады да і пасля правядзення акцыі (пры неабходнасці);
  • камунікацыя з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі;
  • камунікацыя з аргкамітэтам акцыі «Зробім!»;
  • падлік колькасці кропак па ўборках і ўдзельніках у горадзе і яго ваколіцах.

У сваю чаргу арганізацыйны камітэт будзе аказваць усялякую дапамогу каардынатарам, у тым ліку:

  • прадаставіць пісьмо падтрымкі ў правядзенні акцыі ад вышэй стаячага дзяржаўнага органа, напрыклад, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ці Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • забяспечыць інфармацыйнымі матэрыяламі і падказкамі/інструкцыямі, якія дазволяць правесці ўборку;
  • забяспечыць удзельнікаў неабходным інвентаром: пакетамі і пальчаткамі;
  • уключыць інфармацыю пра ўборкі ва ўсе прэс- і пост-рэлізы акцыі;
  • аказваць экспертную падтрымку па экалагічных пытаннях, напрыклад, сартыроўцы смецця (пры неабходнасці).

Калі вас сапраўды хвалююць праблемы несанкцыянаваных звалак, вы раздзяляеце прынцыпы і каштоўнасці акцыі «Зробім!», вам хочацца паспрабаваць сябе ў ролі каардынатара ў сваім горадзе, пішыце на паштовую скрынку zrobimbelarus@gmail.com. У лісце раскажыце, у якім рэгіёне вы б жадалі кіраваць акцыяй, які ў вас досвед такой працы, а таксама пакіньце свае кантактныя дадзеныя.

Больш інфармацыі пра саму акцыю «Зробім!» можна даведацца на сайце letsdoit.by.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся:

+37529 114 15 47 — Надзея Дубоўская (установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў»)
+37529 129 16 10 — Ганна Дапшэвічуце (Таварыства «Зялёная сетка»)
+37529 342 20 92 — Хрысціна Чарняўская (Таварыства «Зялёная сетка»)
+37529 706 73 11 — Стас Гарэлік (Фонд «Інтэракцыя»)

Падзяліцца: 03.05.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.