Праект "Крок за крокам" у Гомелі: далучаемся да ўстойлівага развіцця праз гульню

12 лютага таварыства "Зялёная сетка" запрашае гамельчан на прэзентацыю мультымедыйнага праекту "Крок за крокам" (Green Steps), якая адбудзецца ў антыкафэ Sweet Home (вул. Прыцоўная, 3а) а 13.00.

04.02.2015 Грамадства Аўтар: Беларускі Зялёны Партал Фота: Беларускі Зялёны Партал

Сустрэча ў Гомелі арганізуецца з нагоды прэзентацыі мультымедыйнага праекту "Крок за крокам", які быў створаны Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры ўдзеле беларускіх грамадскіх арганізацый і ўстаноў.

Мэтай дадзенага праекту з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў пра ўстойлівы лад жыцця, экалагічныя правы грамадзян і пра тое, як зрабіць сваё жыццё больш экалагічна прыязным і ўстойлівым. Праект разлічаны на педагогаў, студэнтаў, сем'і, а таксама прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый.

На сустрэчы арганізатары прэзентуюць камплект "Крок за крокам", у які ўваходзяць DVD-дыск і брашура, што дапамогуць пазнаёміцца з праектам бліжэй. Усіх удзельнікаў не толькі навучаць карыстацца інтэрактыўным дыскам, але і пазнаёмяць з экалагічнымі тэмамі і праблемамі, і спосабамі іх вырашэння. Акрамя гэтага кожны атрымае ў падарунак мультэмідыйны камплект "Крок за крокам".

З on-line версіяй праекту можна ўжо пазнаёміцца зараз.

Дзеля ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца, пасля чаго вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю, праграму і спіс экспертаў, якія будуць прысутнічаць на прэзентацыі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 04.02.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.