У пачатку лютага ў Гомелі прайшла сустрэча прысвечаная экалогіі і зялёнаму руху

Актывісты суполкі "Прыбіраем смецце ў лесе і ў думках" пры падтрымцы "Цэнтра рэгіянальнага развіцця ГДФ" правялі сустрэчу неабыякавых да экалогіі людзей.

05.02.2015 Грамадства Аўтар: Беларускія Зялёны Партал Фота: www.gdf.su

Удзел у сустрэчы прынялі ля 30 чалавек, паведамляе сайт ГДФ. Людзі не толькі змаглі пазнаёміцца бліжэй з суполкай, планамі і ў цэлым з праблемамі рэгіёну, але і прагледзіць тэматычныя фільмы.

"Мы спадзяемся, што пасля гэтай сустрэчы да нас прыйдуць валанцёры, з нецярпеннем чакаем адкрыцця сезону і будзем рады кожнаму", - кажа каардынатар суполкі Аляксей Кавалёў.

Нагадаем, што суполка "Прыбіраем смецце ў лесе і ў думках"  з'явілася не так даўно, у 2012 годзе, але за час існавання актывістам ужо ўдалося правесці некалькі дзесяткаў акцый па прыборцы смецця ў лясах і на берагах азёр. У мінулым годзе валанцёры далучыліся за міжнароднай акцыі "Зробім!".

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 05.02.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.