Круты! Зялёны дазорны абараніў ад высечкі яшчэ адзін сквер у Мазыры

Каардынатар ініцыятывы “Зялёны дазор” па Мазырскім раёне Павел Наздра даказаў суседзям і камунальнікам, што зялёныя насаджэнні ў двары патрэбныя.

Суседскія цікавасці часцяком не супадаюць. Камусьці хочацца адпачыць, а іншы ўключае музыку на ўсю гучнасць, хтосьці хоча бачыць у двары зялёную траўку, а камусьці няма куды прыпаркаваць свой “Пасат”.

Вось і ў адным з двароў Мазыра ўзнік на гэтай глебе канфлікт. Адзін жыхар надумаўся збудаваць дзіцячую пляцоўку, каб ягоным дзецям было дзе бавіць час. Вось толькі месца для пабудовы ён абраў менавіта тое, дзе шмат гадоў раслі прыгожыя белыя акацыі, высаджаныя калісьці іншымі жыхарамі. Дрэвы меркавалася ссекчы. Суседзям такая задума не спадабалася.

Апантаны высечкай бацька і сам спрабаваў ссекчы дрэвы, за што быў прыцягнуты да адказнасці, і да мясцовых камунальнікаў звяртаўся шматкроць. Найчасцей ён атрымліваў ад камунальнікаў адмовы, але ад сваёй задумы не адступаўся.

via GIPHY

І кажнага разу, як над дваровымі пасадкамі навісала небяспека знішчэння, у справу ўмешваўся Павел Наздра. Узнік у Паўла нават канфлікт з майстаркай мясцовага ЖЭУ, якая аднаго разу таксама паспрабавала арганізаваць высечку некалькіх дрэваў. Кабета даказвала, што дрэвы, якія растуць у гэтым двары – гэта непажаданыя інвазіўныя віды – рабінія псеўдаакацыя (якую звычайна называюць белай акацыяй) і клён ясенялісты. 

Тым не менш, паводле дзеючага заканадаўства гэтыя віды падлягаюць вынішчэнню ў дзікай прыродзе (ў лесе), а вось ў населеных пунктах іх выдаленне мусіць рабіцца паводле агульных падставаў – праз грамадскае абмеркаванне альбо як аварыйныя праз абследаванне адпаведнай камісіяй. І пэўнае падабенства такога абмеркавання правялі ў злашчасным мазырскім двары.

45 жыхароў дома з 60-ці выказаліся супраць выдалення аб’ектаў расліннага свету. На адрас камунальнікаў накіравалі зварот.

І вось мазырскі зялёны дазорны атрымаў адказ, што спрэчныя дрэвы ў двары застануцца.

На жаль, многія людзі не разумеюць значнасць зялёных насаджэнняў у гарадах, – гаворыць Павел Наздра. – Аднак, дрэвы – гэта вельмі важны складнік экалагічнага дабрабыту ў буйных прамысловых цэнтрах, якім з’яўляецца Мазыр, дзе экалагічная сітуацыя далёка не самая радасная. І пазбаўляцца зеляніны, нават калі на месцы насаджэнняў будзе дзіцячая пляцоўка, самамала неразумна. Для пабудовы дзіцячых прыстасаванняў лепш падабраць такое месца, каб і наваколле не пацярпела, і дзеткі гуляліся са зручнасцямі, дыхаючы чыстым паветрам.

Рэгіянальны каардынатар кампаніі «Зялёны дазор» Павел Наздра летась спыніў знішчальную абрэзку дрэваў у Мазыры. Павел лічыць, што на камунальныя службы ў плане абрэзкі дрэваў уплываць магчыма. 

Что делать, если у вас во дворе рубят деревья?

Определите, кто производит удаление или пересадку растений. Спросите у рубщиков, какую организацию они представляют. Обратите внимание на их спецодежду, автомобиль. Зелёные насаждения на внутридворовых территориях находятся в ведении организаций, обслуживающих жилищный фонд.

  • Nota Bene: Если рубщики отказались представиться и на них нет спецодежды с опознавательными знаками, можно вызывать милицию, указав, что «неизвестные вырубают деревья, отказываются представиться, объяснить причину вырубки и назвать того, кто отдал приказ производить вырубку».

Попросите рубщиков показать документы, разрешающие удаление (пересадку) деревьев (разрешение на удаление, или разрешение на пересадку, или заключение о нахождении дерева в аварийном состоянии и прилагаемая к нему схема удаления аварийных деревьев), в которых указана причина вырубки.

  • Nota Bene: У рубщиков на руках должны быть документы на удаление/пересадку, однако простым гражданам эти документы рубщики предоставлять не обязаны.

Оперативно по телефону (или в случае, когда работы по удалению уже завершены, письменно) обратитесь с просьбой пояснить причину удаления (пересадки) объектов растительного мира: ИЛИ в местный ЖЭС, ИЛИ в местный исполком, ИЛИ в организацию, осуществляющую работы по удалению объектов растительного мира.

Сфотографируйте каждое вырубаемое дерево (зеленое насаждение) до начала вырубки, чтобы можно было привлечь возможных нарушителей к ответственности в том случае, если обнаружится факт нарушения законодательства.

  • Nota Bene: Участок проведения работ должен быть обозначен лентами по периметру. Должна быть указана информация о том, какая организация проводит удаление/пересадку, и ее контакты.

Удаление и пересадка зелёных насаждений возможны в случаях:

1. Когда участок находится в частной собственности и пожизненно наследуемом владении, то удаление/ пересадка производится собственником без получения разрешения и предварительного уведомления общественности.

2. При ликвидации чрезвычайной ситуации (например, после урагана) удаление и пересадка производятся сразу, без предварительного уведомления общественности.

3. Когда производится строительство дома, парковки, благоустройство внутридворовой территории и в утвержденной проектной документации предусматривается удаление/пересадка объектов растительного мира. В этом случае законодательством предусмотрено проведение общественного обсуждения на стадии подготовки проекта (смотрите раздел «Удаление/пересадка объектов растительного мира при строительстве»).

4. Когда местный исполком выдает разрешение на удаление/пересадку объектов растительного мира.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 08.06.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.