Месяц працы 115.бел у Гомелі: поспехі і правалы/недахопы сэрвіса (+ парады)

Сэрвіс 115.бел запрацаваў у абласным цэнтры напрыканцы верасня. Яго з’яўленне з радасцю ўспрынялі гараджане, якія хочуць вырашэння сваіх праблем. Гомельскі Зялёны партал прасачыў якія праблемы ўдалося вырашыць у горадзе і над чым яшчэ варта папрацаваць.

08.11.2018 Экалогія горада Аўтар: Яўген Меркіс Фота: інтэрнэт, Андрэй Дашкевіч

Гараджане ўжо паспелі паведаміць аб 1130 праблемах. Пры гэтым сэрвісам скарысталася каля 300 чалавек, сярод якіх ёсць і пэўныя лідэры. Так заяўкі ад тройкі самых актыўных карыстальнікаў сэрвіса ў абласным цэнтры склалі каля 36% ад агульнай колькасці.

  1. Яўген Меркіс — 206 заявак
  2. Ягор Шастапалаў — 115 заявак
  3. Сяргей Пятроў — 81 заяўка

Азеляненне горада — самае балючае пытанне

Як паказвае статыстыка запытаў больш за ўсё гомельцаў хвалююць пытанні азелянення ўласнага горада. Праблемы з колькасцю зялёных насаджэнняў за апошнія гады ў горадзе над Сожам істотна абвастрыліся, але вырашыць іх хутка наўрадці ўдасца. Але пакіданне заявак на высадку дрэваў і хмызнякоў праз сэрвіс 115.бел можа быць адным з крокаў да гэтага.

Заяўкі аб праблемах па катэгорыях

Далей у спісе актуальных праблем горада ідуць высокія бардзюры і недахоп інфраструктуры для маламабільных груп гараджан, а таксама ямы на дарогах ды тратуарах.

Хвалююць гомельцаў і праблемы з асвятленнем ды незануляваныя/пашкоджаныя люкі.

Лампачкі ўкруцілі, люкі занулілі

Хутчэй за іншыя ў Гомелі за адзначаны час вырашаліся заяўкі, звязаныя з асвятленнем вуліц, двароў і пад’ездаў, а таксама пытанні добраўпарадкавання тэрыторый.

Вырашаныя праблемы па катэгорыях

У асобныя лідэры выбіліся і вырашэнні праблемы занулення ці выпраўлення дэфектных люкаў на дарогах і тратуарах.

Суадносіны заявак па катэгорыях і іх вырашэнні

Праблемы ў працы сэрвіса ў Гомелі

Нягледзячы на пэўныя поспехі ў працы сэрвіса ў Гомелі назіраюцца і свае праблемы, якія варта вырашаць.

Якая служба ці адміністрацыя вырашыла колькі праблем

Так некаторыя карыстальнікі скардзіліся, што на прапанову стварэння ці рамонту разметкі на пешаходным пераходзе ім у выніку раілі звярнуцца… у гарадское ЖКГ!

Пешаходны пераход на вул. Мазурава без дарожнай разметкі

Адказ па заяўцы

Не вырашаюцца і праблемы з азеляненнем. Нягледзячы на шал заявак амаль усе яны падвіслі ў плане вырашэння. Прычыны гэтага – забюракратызаваны працэс вылучэння сродкаў на гэтыя патрэбы з боку ўладаў.

Пустуючыя лункі, дзе раней раслі дрэвы

Нягледзячы на асобную катэгорыю для заявак аб высадцы дрэў і хмызнякоў у выніку карыстальнікі атрымліваюць адказы з прапановай звярнуцца ў мясцовую адміністрацыю.

Адказ на заяўку

Час вырашэння праблемаў можа істотна адрознівацца ў залежнасці ад заяўкі. Калі новая лампачка ў вашым пад’ездзе можа з’явіцца ўжо хутка, то, напрыклад, для эвакуацыі кінутых у дварх аўтамабіляў, што пакрываюцца іржой і шкодзяць навакольнаму асяроддзю, могуць спатрэбіцца тыдні, а то і месяцы.

Кінуты аўтамабіль

Карыстальнікам удалося з дапамогай сэрвіса 115.бел выявіць і праблемы ў арганізацыі вываза смецця з цэнтральнага пляжа горада. Прычынаю ўсяму стала тое, што адміністрацыя Цэнтральнага раёна проста не падоўжыла дамову на вываз адкідаў пасля сканчэння пляжнага сезона. У выніку смеццевыя кантэйнеры ўжо вывезлі, а горы смецця працягваюць расці.

Смецце на цэнтральным пляжы Гомеля

Чаму важна далучыцца менавіта зараз

Калі вы яшчэ не зарэгістраваліся ў сэрвісе, то не марудзьце. Менавіта зараз будуць закладвацца бюджэты на наступны год, таму вашая актыўнасць паспрыяе вылучэнню сродкаў для іх вырашэння ў бліжэйшы час.

Безумоўна варта адзначыць, што сярод гарадоў, дзе функцыянуе сэвріс ёсць свае антыгероі. Напрыклад Віцебск, дзе за год яго працы адсотак выкананых заявак катастрафічна нізкі.

Колькасць заявак і вырашаных праблем у Віцебску надзвычай нізкая

Вельмі не хацелася б, каб Гомель у гэтым плане чакаў такі ж самы лёс.

Агульная колькасць заявак у абласным цэнтры расце з кожным днём, а іх выкананне адстае

Таму важна памятаць, што сэрвіс 115.бел – не ўніверсальнае рашэнне ўсіх праблем. Дасланая вамі заяўка яшчэ не стоадсоткавая гарантыя што ўсё выканаюць і зробяць якасна. Але гэта — інструмент, і як ім распарадзіцца залежыць ад нас з вамі

Парады па карыстанні сэрвісам:

- пры апісанні праблемы пазначайце яе месцазнаходжанне, дэталёва апісвайце што не так і па магчымасці як яе можна вырашыць;

- рабіце фота з прывязкай да мясцовасці. Пажадана, каб на фоне быў канкрэтны дом ці від вуліцы, інакш знайсці яе бывае нялёгка;

- калі адная і тая ж праблема назіраецца ў некалькіх месцах — напрыклад неабходна высадзіць новыя дрэвы ў шэраг лунак ці нехта зламаў лавачкі перад усімі пад’ездамі вашага дома, то варта ў кожным выпадку дасылаць асобную заяўку. У адваротным выпадку паведамленне можа не прайсці мадэрацыю, альбо яе вырашаць толькі часткова;

- для комплексных праблем, такіх як вялікая колькасць ям на праезджай частцы цэлай вуліцы альбо вялікім кавалку тратуара варта пісаць звароты ў мясцовыя выканкамы;

- правярайце свой “кабінет”. Часам у мадэратараў здараюцца памылкі і для заявак ставяць статус “вырашана” там, дзе працы яшчэ нават не пачыналіся;

 

Важно! Зелёный телефон на связи, если: 

  • В вашем дворе вырубают деревья.
  • Вы обнаружили несанкционированную свалку.
  • Зелёные зоны заставлены автомобилями, а высокие бордюры не позволяют ездить на велосипеде и возить детскую коляску.
  • Вы чувствуете неприятный запах в своём районе, а качество воды из крана оставляет желать лучшего.
  • Возле вас начинается новая стройка, и вы не знаете, законна ли она, и хотели бы получить больше информации.
  • Не знаете, как отслеживать общественные обсуждения по вашему району.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 08.11.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.