Спынена арэнда некаторых рэк

Як паведаміла на сваім сайце Дзяржінспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, на Гомельшчыне і Віцебшчыне выключаныя з арэнды некалькі ўчасткаў рэк.

09.08.2017 Жывая прырода Аўтар: Зялёны партал Фота: Андрей Гаёвы

Так у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці з 17 жніўня перастае дзейнічаць дамова арэнды Дняпра на 13-кіламетровым участку ад газаправода, размешчанага ў 500 метрах вышэй вёскі Унорыца, і ўніз за вадою да чыгуначнага маста.

У Лоеўскім раёне з арэнды выключаны ўчатак Дняпра, працягласцю 10 кіламетраў, ад вёскі Каменка да вёскі Шчытцы.

На Віцебшчыне спыненая арэнда 10 кіламетраў Заходняй Дзвіны ў межах Браслаўскага раёна і 5-цікіламетровага ўчастка ракі Страча ад вытоку з возера Малыя Швакшты да маста ля вёскі Дуброўшчына.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 09.08.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.