У лесаводаў Беларусі з'явіўся ўласны гімн

У Міністэрстве лясной гаспадаркі выбралі гімн лясной гаспадаркі Беларусі.

10.09.2015 Грамадства Аўтар: Зялёны партал Гомельшчыны Фота: payload182.cargocollective.com

"Адкрыты конкурс на стварэнне тэкста і музыкі гімна быў аб'яўлены яшчэ напрыканцы мінулага года. У выніку гімнам лясной гаспадаркі стала кампазіцыя "Гімн лесаводаў" на словы Анатоля Зэкава і музыку Леаніда Шурмана. Яго першае афіцыйнае выкананне адбудзецца на святочным сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу - Дню працоўнікаў леса", - паведамілі ў прэс-службе.

Агулам у аргкамітэт конкурса паступіла каля 30 прац. Для фінальнага этапа адабралі 4 праекта гімна. якія былі адасланыя ў арганізацыі лясной гаспадаркі для галасавання. Пасля абмеркавання журы конкурса, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі гасадарак з улікам галасоў на месцах абралі 2 праекта. У выніку большасцю галасоў - дзесяць супраць трох пераможцам стаў "Гімн лесаводаў".

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 10.09.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.