«Клімат стаў нярвовым». Гісторыя глабальнага пацяплення на Зямлі — у яскравых цытатах экспертаў

Разабрацца ў пытаннях глабальнага змянення клімату самастойна бывае не так проста. У інфармацыйнай патоку можна вылавіць мноства меркаванняў «за» і «супраць» кліматычных змяненняў, і часам даволі разумныя доказы. У спробе расставіць усе кропкі над «і» Таварыства «Зялёная сетка» у супрацы з Лятучым універсітэтам, праектам «Навука па-за сябе» і пры падтрымцы Французскай амбасады запрасіла ў Мінск двух расійскіх экспертаў Аляксея Какорына, кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «геафізіка», члена Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімата (ІРСС), кіраўніка праекта «Клімат і энергетыка» WWF Расіі і Міхаіла Юлкіна з Цэнтра экалагічных інвестыцый.

11.07.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская, скрышоты прэзентацый

«Змяненне клімата — важны глабальны выклік нашай рэчаіснасці. І ў яго змяненняў няма межаў. Небяспечныя наступствы ўжо сталі часткай жыцця многіх, у асаблівасці бедных краін. Змяненне клімата можа прывесці да знікнення архіпелагаў, выклікаць голад і вымусіць да масавай міграцыі, стаць прычынай войнаў», — апярэджвае ў сваёй прамове лектараў французскі пасол у Беларусі Дзідзье Канесс.

Дзідзье Канесс

Відавочна, што для Францыі барацьба з глабальным пацяпленнем мае асаблівае значэнне, бо менавіта ў Парыжы ў 2015 годзе было падпісана лёсавырашальнае пагадненне па клімаце.

 

Прапануем кароткі цытатнік лекцыі «Клімат змяняецца. Ці змяняемся мы?»:

«Мы, вучоныя і кліматолагі, лічым, што змяненне клімату — гэта мядзведзь. Мы вывучаем яго і стараемся зразумець, адкуль ён узяўся, што збіраецца рабіць. З высокай доляй верагоднасці абудзіў яго чалавек. Відавочна, што мядзведзь набліжаецца да нас, і нарастае небяспека. Тыя, хто аддае перавагу зніжэнню выкідаў, кажуць: “Мы спадзяемся замарудзіць набліжэнне. Праўда, ад нас патрабуюць зладжаных дзеянняў і невялікіх ахвяр”. Ёсць іншае меркаванне, маўляў, мы будзем бегчы ад яго ці паспрабуем прыручыць. Эгаісты хаваюць галаву ў пясок, чакаючы першых крокаў ад Кітая ці ЗША. Некаторыя вераць у тэорыю змовы, маўляў, гэта плюшавы мядзведзь, ці тыя, хто зусім адмаўляе яго наяўнасць, бо пра выпадзенне снегу ў студзені пісаў яшчэ Пушкін. У рэчаіснасці ж мы маем зараз шмат мядзведзяў: тэрарызм, перанасяленне, эпідэміі. І змяненне клімату — аб'ектыўнае наша сёння, якое можа перарасці ў галоўную праблему».

Скрыншот з прэзентацыі

Скрыншот з прэзентацыі

Скрыншот з прэзентацыі

Скрыншот з прэзентацыі

Скрыншот з прэзентацыі

Скрыншот з прэзентацыі

 

Жыццё ў міжледніковы пік

«Мы дакладна ідзем да ледніковага перыяду, гэта праўда! Няправільна думаць, што гэта будзе ў наступным годзе ці нават тысячагоддзі».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Метан і СО2 — два парніковыя газы, якія па-рознаму ўздзейнічаюць. Метан у 25 разоў больш небяспечны».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Пры вывяржэнні вулкана тэмпература рэзка ідзе ўніз. Хаця існуе бытавое меркаванне, што пры гэтым па энергетыцы, па СО2 і ўсім астатнім чалавецтва адпачывае”. Аднак на самой справе пры вывяржэнні выдзяляецца не шмат СО2, а вось попелу наадварот. І ён здольны зацяніць Зямлю ад Сонца, калі трапляе ў стратасферу».

Аляксей Какорын

«Пра глабальнае пацяпленне сведчыць павышэнне тэмпературы верхніх слаёў акіяна — на 700 метраў — 1 кіламетр».

«Асноўная небяспека не ў пацяпленні, а яго наступствах: росце колькасці і інтэнсіўнасці небяспечных метэаралагічных з'яў, павышэнні ўзроўню сусветнага акіяна, дэградацыі леднікоў і таянні шматгадовай мерзлаты».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

 

Парыжская дамова як індыкатар, што пара мяняцца, а не заставацца выкапнем

«Знізіць выкіды без адаптацыі ўжо немагчыма. Парыжская дамова — наша прызнанне ў гэтым».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Мэта Парыжскай дамовы — 2 градусы да канца ХХІ стагоддзя ад індустрыяльнай эпохі. Аднак пры сённяшніх мэтах буйных краін з 2030 года да канца стагоддзя будзе назірацца рост да 3 градусаў».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Трамп даўно заслужыў узнагароду “Fossil of the day” (антыўзнагарода, уручаецца некамерцыйнымі арганізацыямі на сустрэчы бакоў Рамачнай канвенціі ААН аб змяненні клімату, даслоўна перакладаецца як “Выкапень дня”. — Дадатак аўтара), бо робіць неверагодныя заявы. І паколькі ён ставіць на вугаль і нафту, то сапраўды ён выкапень».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Планы расійскіх кампаній прадаць вугаль на азіяцкі рынак пахаваныя, што выклікала адмоўную рэакцыю на Парыжскую дамову».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

 

Клімат змяняе чалавек

«За апошнія 5-100 год назіраецца рэзкі рост канцэнтрацыі СО2, пры гэтым са змененым ізатопным саставам, які адпавядае спальванню вугля, нафты і газа».

«Толькі ў ХХІ стагоддзі першаснае месца па ўплыве на змяненні кліматолагі аддаюць чалавеку».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Уплыў чалавека — не выдумка нашых сучаснікаў. Яшчэ ў 1972 годзе савецкі акадэмік Міхаіл Будыка апублікаваў кнігу «Уплыў чалавека на клімат», у якой ён смела прадказаў рост тэмпературы праз спальванне выкапнёвага паліва».

«За змянення клімату мы згубім значныя тэрыторыі. Але катастрофы для чалавецтва ў цэлым не будзе, толькі для астраўных дзяржаў — яны асуджаны на пагібель».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

 

Тэхналогіі, рэсурсы і лабісты выкапнёвых крыніц энергетыкі

«У 2011-2012 гадах Беларусь была чэмпіёнам Еўропы па зніжэнні энергаёмістасці».

«Зніжэнне энергаёмістасці спрыяе не памяншэнню выкідаў, а росту спажывання».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«У нас (у Расіі. — Дадатак аўтара) акцэнт робіцца на традыцыйныя крыніцы энергіі».

Міхаіл Юлкін

«Як усе савецкія грамадзяне рэгулююць узровень цяпла ў памяшканні? Фортачкамі!»

«Вугальныя кампаніі знаходзяцца ў страху, што прымуць нацыянальныя мэты па скарачэнні выкідаў і прымусяць іх штосьці рабіць».

«Балоты не толькі паглынаюць СО2, але і выдзяляюць метан. Варта не забываць пра гэта!»

«У Беларусі торф лічыцца аднаўляльным рэсурсам. Але ж гэта не так! Торф — выкапнёвы рэсурс, пры гэтым з выкідамі паболей, чым у вугля».

Скрыншот з прэзентацыі Аляксея Какорына

«Каб утрымаць тэмпературу ў межах 2 градусаў, неабходна перастаць спальваць выкапнёвае паліва. Гэтай мэце адпавядае адмова ад 80% разведаных запасаў (радовішч) вугля, 50% — газа і 30% — нафты».

«Праблема высечкі лясоў сапраўды існуе. На жаль, гэта аб'ект спекуляцыі. Але радуе, што Бразілія заявіла пра намер аднаўлення лясоў на плошчы 25 мільёнаў га, і Кітай абавязваецца нарасціць утрыманне вугляроду ў драўніне на 4 мільярды тон да 2030 года».

«Перастаньце даваць субсідыі на тое, чаго мець не жадаеце».

«Калі б энергетыкі плацілі ў поўным аб'ёме за сваё ўздзеянне на наваколле, гэта абыйшлося б ім у 5 трыльёнаў даляраў у год дадатковых выдаткаў, якія зараз уносім мы і дзяржава».

«Фінансавая падтрымка альтэрнатыўнай энергетыкі прыводзіць да таго, што яе крыніцы становяцца больш таннымі».

«Тэорыя кліматычна нейтральнага аўтамабіля заключаецца ў тым, што ён не толькі сілкуецца ад, напрыклад, сонечнай энергетыкі, але і ўсе яго дэталі і кампаненты таксама былі кліматычна нейтральнымі».

«Нашмат раней “лётаючага” транспарта зменіцца мода мець аўтамабіль».

 

АЭС — не панацэя ад змянення клімату

«Ставіць у сябе рэактар з улікам узроўню тэрарызму ў свеце — я б не рызыкнуў».

«Германія адмаўляецца ад АЭС і замяняе яе аднаўляльнымі крыніцамі, а не вуглём».

Аляксандр Грэбянькоў

«У АЭС менш выкідаў, чым у тарфяных станцый. Але, калі пралічыць увесь ланцужок выкідаў: ад здабычы ўрана, яго перапрацоўкі да будаўніцтва будынка самой станцыі, то гэта не нізкавугляродныя тэхналогіі».

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 11.07.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.