Cпецпраект Зялёнага партала: Гісторыя дзяўчыны, якая збегла са сталіцы і знайшла сябе на вёсцы

Працяглы час Даша Яскевіч працавала ў буйнейшым псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, дзе займалася рэабілітацыяй, адаптацыяй і псіхалагічнай дапамогай людзям з асаблівасцямі.

12.09.2018 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Аляксандр Лібертад

Ладзіла для пастаяльцаў установы мерапрыемствы, вяла сацыяльныя праекты. Але вясной бягучага году дзяўчына вырашыла звольніцца і пераехаць жыць на вёску.

Суіснаваць з прыродай у Дашы атрымалася ад самага пачатку. Праўда першы час крыху бянтэжыла, калі раніцай у госці да падворку прыходзілі касулі і крычалі. Чуць іх так блізка было нязвыкла. Аднак дзяўчына тлумачыць гэта тым, што "усе мы людзі культурнага асяроддзя".

А вось з агародам “пакуль вайна”.

"Трэба ведаць калі палоць, бо тыдзень раней, тыдзень пазней — эфект не той. Я падглядаю за суседзямі, яны пайшлі і ты туп-туп-туп", — смяецца Даша.

Як дзяўчына знайшла сябе на вёсцы, хто ёй дапамагае адаптавацца і як Даша займае свой вольны час, чытайце і глядзіце ў новым спецпраекце Зялёнага партала “Збегчы з гораду і разлічваць на сябе”.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 12.09.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.