Мінус 70 кг. Гомельскія медыкі ачысцілі набярэжную Любенскага возера ад смецця і далі абяцанне ахоўваць прыроду

Экалагічную акцыю па ўборцы прыбярэжнай паласы правялі супрацоўнікі кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі Гомельскага медуніверсітэта. Да іх далучыліся беларускія гайды і нават некалькі энтузіястаў з ліку выпадковых мінакоў.

За некалькі гадзін было сабрана ў мяхі каля 70 кг смецця. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена экалагічная гульня «Павуцінне», падчас якой кожны з удзельнікаў акцыі даў абяцанне ахоўваць навакольнае асяроддзе. Да таго ж актывісты заклікаюць і ўсіх адпачывальнікаў. Іх просяць забіраць смецце з сабой і выкідваць яго ў кантэйнеры ў горадзе.

Чытайце таксама:

Как гомельчане ходят на пикники или что нашли волонтёры общественной организации «АСДЕМО» в ходе акции «Зробім!»


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 15.04.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.