Германія можа цалкам перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі

Найбольш моцная эканоміка Еўропы можа цалкам забяспечыць сябе энергіяй з дапамогай аднаўляльных крыніц. Пра гэта сведчаць дадзеныя Agora Energiewende — даследчага інстытута ў Берліне. Выпрацоўка энергіі на сонечных і ветраных электрастанцыях дасягнула максімуму ў мінулую нядзелю, дасягнуўшы 45,5 гігаваты, пры попыце ў 45,8 гігаваты.

17.05.2016 Вакол свету Аўтар: Гомельскі Зялёны партал Фота: ngm.nationalgeographic.com

У выніку перанасычэння ўнутранага рынку, рынкавыя цэны на электрычнасць сышлі ў вобласць адмоўных значэнняў і дасягнулі мінус € 50 за мегават гадзіну, піша gazeta.ru.

«Падобныя выпадкі вельмі важныя, бо хтосьці ў канчатковым выніку будзе вымушаны сыходзіць з рынку ў сувязі з перанасычэннем рынку энергіі. Зараз неабходна ўкладвацца ў тэхналогіі для перспектывы, якія маглі б захоўваць энергію, якая не знайшла пакупніка ў сувязі з празмернасцю прапановы», — адзначае аналітык Bloomberg New Energy Finance Манэ Дэпраэтрэ. Ён таксама адзначае, што неабходна інвеставаць у электрасеткі інтэрканектара, каб лішкі энергіі можна было аператыўна перакідваць іншым кліентам.

Агенцтва адзначае, што беспрэцэдэнтны рост «зялёнай энергетыкі» праходзіць па ўсёй Еўропе. У Нямеччыне яго шмат у чым справакавала Ангела Меркель, якая імкнулася перамагчы манаполію вугальных і газавых электрастанцый. А Данія, напрыклад, ужо можа выпрацоўваць 140% агульнанацыянальнага попыту на энергію з дапамогай аднаўляльных крыніц. Тым не менш, Дэпраэтрэ мяркуе, што чакаць поўнага пераходу на аднаўляльныя крыніцы пакуль не варта, бо яны залежныя ад прыроды, а «энергію выпрацоўваць трэба заўсёды».

Яшчэ ў жніўні 2015 году аднаўляльныя крыніцы Германіі пакрывалі толькі 78% попыту. Таксама паведамлялася, што амерыканская кампанія Tesla мае намер пачаць вытворчасць акумулятараў ў Германіі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 17.05.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.