Фотафакт: альтэрнатыўная галоўная плошча Гомеля на Каляды

Гомельскія студэнты Раман Рошчанка і Дзмітрый Башмак перарабілі свой альтэрнатыўны праект плошчы Леніна ў Гомелі.

26.12.2016 Экалогія горада Крыніца: nashkraj.info Фота: nashkraj.info

Цяпер можна паглядзець, якой чароўнай магла б стаць галоўная плошча горада пры яе рэканструкцыі і адбудове страчанага касцёла на Каляды.

Дадзены праект прэзентаваны ў 2016 годзе. Аўтары хацелі прадставіць альтэрнатыўнае бачанне галоўнай грамадскай прасторы горада над Сожам. Сярод іншага адбудова знесенага касцёла дазволіла б павялічыць пешаходную прастору перад драмтэатрам і перанесці туды ялінку.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 26.12.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.