Актывізм бывае і такім. Вяселле з дрэвамі і порна дзеля ўратавання трапічных лясоў

Жадаючы прывабіць увагу да праблемы маштабных высечак, актывісты прадпрымаюць часам вельмі крэатыўныя падыходы.

Трапічныя лясы невыпадкова называюць лёгкімі планеты, яны выпрацоўваюць большую частку кісларода Зямлі. Акрамя таго, лясы з'яўляюцца домам для мноства рэдкіх птушак і жывёл, якія праз знішчэнне дажджавых зараснікаў, апынуліся на мяжы знікнення.

Асноўнай прычынай знікнення трапічных лясоў — іх высечка пад сельскагаспадарчыя надзелы і выганы буйной рагатай жывёліны. Гэта вядзе не толькі да знішчэння ўнікальнай біяразнастайнасці, але і кліматычных змяненняў на планеце.

Усяго 50 год таму трапічныя лясы пакрывалі 15% планеты. Сёння гэта лічба складае 6% і працягвае зніжацца. З улікам штодзённай высечкі ў 80 937 гектараў існуе рызыка, што да 2020 года планета згубіць 90% усіх трапічных лясоў.

Як перадае сайт lenta.ru, у мексіканскім горадзе Сан-Джасінта-Амілпас (штат Оахака) 25 лютага некалькі жанчын заключылі сімвалічны шлюб з дрэвамі. Удзельніцы імправізаванай цэрэмоніі былі ў белым убранстве, абдымалі і цалавалі дрэвы, давалі клятву ў вернасці і падкідвалі букеты ў паветра.

У снежні мінулага года перуанскі актор і лідар экалагічнай арганізацыі "Зялёныя сэрцы" Рычард Торэс правёў аналагічны абрад у Ліме. У адным з паркаў жанчыны пакляліся сачыць за сваімі "зялёнымі" каханымі пакуль смерць іх не разлучыць.

На думку актывіста, такім чынам людзі могуць узгадаць, што тысячам дрэвам неабходна ўвага і абарона ад незаконных высячак.

У свеце існуюць і больш радыкальныя ініцыятывы, напрыклад, першая некамерцыйная порнаэкаарганізацыя — "Fuck for forest" (FFF). Актывісты ў 2004 годзе сталі збіраць грошы на аднаўленне трапічных лясоў праз стварэнне порнапрадукцыі.

На самым пачатку існавання ініцыятыва атрымала ад сваіх прыхільнікаў 100 тысяч даляраў. Затым іх задуму грантава падтрымала кіраўніцтва Нарвегіі. Усеагульную вядомасць яна атрымала пасля таго, як двое актывістаў ініцыятывы заняліся сэксам на сцэне Quart Festival, выступіўшы перад гэтым з кароткай прамовай пра ўплыў чалавецтва на лясы. Аднак, праз юрыдычныя наступствы, офіс арганізацыі давялося перанесці ў Берлін.

З часам нарвежскія філіялы Фонда абароны трапічных лясоў і Фонд дзікай прыроды Нідэрландаў адмовіліся ад супрацы з FFF праз абурэнне іх метадам атрымання сродкаў. Такім чынам, актывісты ініцыятывы пачалі працаваць наўпрост з індэйцамі Коста-Рыкі і Бразіліі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 27.02.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.