У Мазыры адкрыецца фотавыстава «Скарбы прыпяцкага краю»

10 лістапада ў культурніцкай прасторы «Даліна анёлаў» ў Мазыры пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы фотаработ удзельнікаў конкурсу «Скарбы прыпяцкага краю», а таксама ўзнагароджанне пераможцаў.

Начало мероприятия: 10.11.2018

Адметнасцю конкурса стала тое, што ён праводзіўся сярод грамадскасці раёнаў, у межах якіх знаходзіцца Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Такім чынам экаактывісты з ГА «Багна» і Жыткавіцкага раённага аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разлічваюць абудзіць у мясцовых жыхароў цікавасць да таго, на якой дзівоснай зямлі яны жывуць, і жаданне ўплываць на справы прыродаахоўнай установы, што гаспадарыць на гэтай тэрыторыі.

Вынікі фотаконкурсу з узнагароджаннем пераможцаў падвядуць на адкрыцці фотавыставы. За першыя тры месцы прадугледжаны прызы ў выглядзе сертыфікатаў на набыццё фотатавараў у інтэрнэт-крамах, а ўладальнік прызу глядацкіх сімпатыяў атрымае магчымасць наведаць экскурсію па Нацыянальным парку.

Арганізатары імпрэзы запрашаюць усіх, хто ўдзельнічаў у конкурсе, а таксама проста неабыякавых і цікаўных аматараў прыроды 10 лістапада да 12-й гадзіны ў культурніцкую прастору «Даліна анёлаў», што знаходзіцца на вуліцы Гогаля, 61 у Мазыры.

 



Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках!

Падзяліцца: 08.11.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.



  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли