“Стары Ольса” выступіў на дваровым свяце ў Бараўлянах (фотафакт)

Жыхары мікрараёна Зялёны Бор (Бараўляны) працягваюць самі ладзіць сабе святы. Увечары 17 кастрычніка яны запрасілі выступіць гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”.

17.10.2020 Грамадства Аўтар: Алена Ляшкевіч Фота: Алена Ляшкевіч

Амаль увесь выступ музыкі гралі танцы. Зеленаборцы аказаліся абазнанымі ў сярэднявечнай і беларускай харэаграфіі, а тыя, хто не ведалі, надзвычай лёгка вучылі рухі і далучаліся.

Утварыўся аграмадны карагод, разынку якому надаваў бел-чырвона-белы парасон аднаго з удзельнікаў. На свяце прысутнічала міліцыя – супрацоўнікі Бараўлянскага РАУС. Праводзіць свята не заміналі.

Пасля Зялёнага Бора гурт “Стары Ольса” накіраваўся з канцэртам у мікрараён Лябяжы. Насычаны вечар для ўсіх!

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.10.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.